Аляксандр Лукашэнка павіншаваў кіраўніцтва, асабовы склад, ветэранаў органаў дзяржаўнай бяспекі з прафесійным святам — Днём супрацоўніка органаў дзяржаўнай бяспекі, паведамляе прэс-служба.

«Сёння вядучая спецслужба краіны знаходзіцца на пярэднім краі барацьбы з агрэсіўнымі выклікамі сучаснасці, адстойваючы інтарэсы дзяржавы ў цяперашняй няпростай абстаноўцы. У яе асобе народ Беларусі бачыць надзейнага абаронцу ад пагроз экстрэмізму, спроб парушэння стабільнасці і згоды ў грамадстве», —гаворыцца ў віншаванні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0