27 снежня загінуў суддзя Вярхоўнага суда Беларусі Віктар Ракіцкі. Пра гэта паведамляе сайт ВС.

Інфармацыя пра прычыны гібелі не раскрываецца. Пакуль толькі вядома, што смерць наступіла не ў выніку ДТЗ і не ў выніку здзейсненага злачынства, паведамляе БелаПАН.

court.by

court.by

Віктар Ракіцкі нарадзіўся ў 1962 годзе ў вёсцы Бакінава. Пасля заканчэння ў 1987 г. БДУ пачаў працаваць стажорам суддзі, а затым суддзёй Крупскага раёна. У 1991 г. быў прызначаны старшынёй суда Крупскага раёна і да 1993 года працаваў на гэтай пасадзе. Наступныя восем гадоў Ракіцкі прапрацаваў старшынёй суда Уздзенскага раёна. Затым з 2001 па 2004 год працаваў суддзёй Мінскага абласнога суда.

Суддзёй Вярхоўнага суда Ракіцкі быў прызначаны ў 2004 годзе, быў членам калегіі па крымінальных справах.

Віктар Ракіцкі меў першы кваліфікацыйны клас суддзі, у 2008 годзе ўзнагароджаны ганаровай граматай Савета міністраў, указам прэзідэнта ад 27 мая 2013 года № 238 узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?