president.gov.by
Аляксандр Лукашэнка патрабуе выбудоўваць сістэму ідэалагічнай работы ў адпаведнасці з патрабаваннямі часу.
Аб гэтым ён заявіў сёння ў час прадстаўлення на пасадзе кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Аляксандра Косінца
«У ідэалагічнай рабоце важны непасрэдны кантакт з людзьмі», - заявіў кіраўнік дзяржавы. Ён лічыць, што трэба прадумаць, як правільна арганізаваць інфармацыйную работу.
Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што неабходна нанава прааналізаваць работу вядучых СМІ.
«Ад іх патрабуецца максімум творчасці, і пры гэтым трэба сканцэнтравацца на галоўным - на сур'ёзных, пераканаўчых, даходлівых інфармацыйных, аналітычных перадачах. Тэлебачанне павінна не толькі забаўляць і весяліць, але і тлумачыць, і, калі хочаце, выхоўваць», — лічыць ён.