У Беларусі з 1 студзеня 2015 года на аўтазапраўках прадаецца дызельнае паліва толькі экалагічнага класа К5. Пра гэта паведаміла прэс-сакратарка канцэрна «Белнафтахім» Марына Касцючэнка, піша БелТА.

«Выконваючы патрабаванні міжнароднага рэгламенту, з 1 студзеня 2015 года беларускія аўтазаправачныя станцыі пераходзяць на продаж дызельнага паліва толькі экалагічнага класа К5 (ДТ-К5) — як зімовага, так і летняга», — падкрэсліла спецыяліст. Тэхнічны рэгламент Мытнага саюза дазваляў продаж на тэрыторыі Беларусі дызпаліва экалагічнага класа К4 да 31 снежня 2014 года.

Плануецца, што цана на паліва ДТ-К5 захаваецца на ўзроўні ДТ-К4.

Беларускія нафтаперапрацоўшчыкі (ААТ «Мазырскі НПЗ» і «Нафтан») перайшлі на выпуск паліва палепшанай экалагічнай якасці. Яно маркіруецца па еўрапейскім стандарце Еўра-5, а па класіфікацыі, прынятай на тэрыторыі Мытнага саюза, як клас К5. «Узровень тэхнічнай аснашчанасці нафтаперапрацоўчых заводаў дазваляе ў поўным аб'ёме забяспечыць патрэбнасці беларускага рынку ў паліве адпаведнага класа», — канстатавала Марына Касцючэнка.

У параўнанні з К4 у ДТ-К5 менш серы (не больш за 10 ppm — за 10 міліграмаў на 1 кілаграм, або 0,001%). Дадзенае паліва цалкам адпавядае патрабаванням еўрапейскага стандарту EN 590: 2009 (Еўра-5). На такім паліве павялічваецца тэрмін службы каталізатараў і выхлапной сістэмы, зніжаецца кіслотная сярністая карозія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?