Члены англійскага клуба дэтэктываў-аматараў знайшлі адзін з самых буйных кладаў старажытных манет, калі-небудзь знойдзеных у Брытаніі.
Пол Коўлман з дапамогай металашукальніка знайшоў у полі ў цэнтральнай Англіі свінцовае вядзерца, у якім было схавана больш за 5 тысяч манет.
Многія манеты ў гэтым скарбе з часоў XI стагоддзя. Іх будуць вывучаць спецыялісты Брытанскага музея.
Самы вялікі клад англа-саксонскіх старажытнасцяў быў выяўлены аматарам з металашукальнікам у 2009 годзе. Скарб, які адносіцца да VII стагоддзя, ацанілі тады ў 3,3 млн фунтаў (каля 5 млн даляраў).
0
0
0
0
0
0