Пра гэта паведамілі ва УУС Мінаблвыканкама.
1 студзеня ў 16.45 на лінію 102 РУУС паступіў тэлефонны званок ад невядомага, які паведаміў, што ў будынку паліклінікі №4 Барысава закладзена выбуховае прыстасаванне. У ходзе абследавання паліклінікі і навакольнай тэрыторыі выбуховай прылады не знойдзена.
Устаноўлена, што тэлефанаваў непрацуючы, раней судзімы за рабаванне жыхар Барысава. Ён затрыманы.
РАСК распачаў крымінальную справу па арт.340 ч.1 КК Беларусі.
0
0
0
0
0
0