«Вы не нарадзіліся непрыгожай, а проста трапілі пад благі ўплыў карпарацый і кепскі густ».

Такое меркаванне выказала рэдактарка партала w-o-s.ru Ганна Жаўняровіч. І параіла дзяўчынам пазбавіцца ўсяго, што з цюлю, інфантыльных трусікаў з Hello Kitty і Спанч Бобам, футра, залішняй крэатыўнасці ды поліэтыленавых пакетаў у руках.

І калі з гэтымі пунктамі яшчэ можна пагадзіцца і з болем у сэрцы падараваць белую сукенку з цюлю найлепшай сяброўцы, то пазбавіцца швэдара, трэкінгавых ботаў (бо яны «знішчылі не адно лібіда»), перастаць зімой адзяваць любімага сабаку (яму ж холадна!)— гэта падаецца нерэальным. Нават дзеля капрызнага мужчынскага лібіда.

А гэта яшчэ не ўсё. Забівае жаночую прывабнасць тэхнічная адукацыя: «Мужчыны пазбягаюць стрэсу, таму максімум, на што здольныя з тэхнічнай дамай — 10 хвілін пагутарыць пра HTML5 і разысціся. Размаўляйце пра высокае і не распавядайце яму, як устроеная разетка», — раіць Ганна.

Засталася кіслая фізіяномія. У 2015 годзе варта яе пазбавіцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?