12 вайскоўцаў украінскай арміі загінулі ў выніку сутыкнення аўтобуса «Багдан», які перавозіў вайскоўцаў, з грузавым аўтамабілем «КрАЗ» у Арцёмаўску Данецкай вобласці, паведамляе прэс-служба МУС краіны.

Прычынай сутыкнення называюцца дрэнныя ўмовы надвор'я.

18 чалавек атрымалі траўмы ў ДТЗ.

«На месцы трагедыі працуе камісія ў складзе прадстаўнікоў ваеннай пракуратуры, работнікаў ДАІ, следча-аператыўная група МУС Украіны і камандавання Нацыянальнай гвардыі Украіны», - адзначаецца ў прэс-рэлізе ўкраінскага МУС.

Здарэнне адбылося ў ходзе ратацыі добраахвотнікаў і вайскоўцаў у зоне канфлікту.

Пацярпелых даставілі ў Арцёмаўск, адкуль, як паведамляе МУС Украіны, іх перавязуць у Харкаў і іншыя гарады.

У ходзе ваеннага канфлікту на ўсходзе Украіны Арцёмаўск больш за два месяцы займалі сепаратысты, аднак у ліпені мінулага года ён перайшоў пад кантроль ўкраінскіх войскаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?