ААН ацэньвае колькасць загінулых у выніку канфлікту на ўсходзе Украіны ў больш чым 4,7 тысячы чалавек, гаворыцца ў паведамленні арганізацыі ў Twitter.

«Паводле ацэнак ААН, у выніку канфлікту на ўсходзе Украіны з красавіка 2014 загінулі больш за 4,7 тыс. чалавек, больш за 10 тыс. атрымалі раненні», — паведамляюць у прэс-службе ААН.

Акрамя таго, па дадзеных арганізацыі, колькасць ўнутрана перамешчаных асоб ва Украіне перавысіла 610 000 чалавек. Яшчэ 594 000 з'ехалі ў суседнія краіны, у асноўным у Расію.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?