znet.hr

znet.hr

На выбарах у Харватыі лідзіруе кандыдат ад кансерватыўна-нацыяналістычнай партыі «Харвацкая дэмакратычная садружнасць» Калінда Грабар-Кітаровіч.

Былая міністр замежных спраў Харватыі набірае 51,4% галасоў. Прадстаўнік кіруючай Сацыял-дэмакратычнай партыі, прэзідэнт Іва Ёсіпавіч атрымлівае 48,6%, сведчаць звесткі апытання.

У першым туры, у якім удзельнічалі чатыры кандыдаты, 28 снежня 2014 Ёсіпавіч меў перавагу 1,24%.

Ёсіпавіч ужо павіншаваў пераможцу і прызнаў сваю паразу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0