СССР пасля Другой Cусветнай вайны акупаваў шэраг краін, у тым ліку Украіну. Расія цяпер таксама парушае міжнароднае права.

Так прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк патлумачыў, што меў на ўвазе, калі ў эфіры нямецкага тэлеканала ARD казаў пра савецкую «інвазію як ва Украіне, так і ў Германіі», паведамляе Deutsche Welle.

«Мы памятаем савецкую акупацыю пасля Другой сусветнай вайны Украіны, Польшчы, Венгрыі, Чэхаславакіі і Усходняй Германіі, краін Прыбалтыкі. Такім чынам, Савецкі Саюз рабіў гэта на працягу доўгага перыяду часу», - адзначыў Яцанюк.

Сёння, па словах Яцанюка, Расія вырашыла акупаваць Крым і Усход Украіны.

«Гэта непрымальна. Гэта парушэнне міжнароднага права. Гэта маё паведамленне», - падкрэсліў Яцанюк.

Ён таксама падкрэсліў, што Расія не мае права парушаць міжнародныя законы і «прысвойваць» тэрыторыю незалежнай дзяржавы, «як зрабіў Савецкі Саюз пасля Другой сусветнай вайны».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?