Кіраўнік урада Албаніі Эдзі Рама ўзяў удзел у сённяшняй акцыі, якая прайшла ў Парыжы.

У кішэні яго пінжака журналісты заўважылі тры алоўкі сіняга, белага і чырвонага колераў, размешчаныя ў выглядзе сцяга Францыі. Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў «Інстаграме» галоўны рэдактар радыёстанцыі «Эхо Москвы» Аляксей Венядзіктаў.

Аловак стаў сімвалам свабоды слова і салідарнасці з журналістамі Charlie Hebdo, забітымі ў рэдакцыі выдання ў Парыжы 7 студзеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0