З пачатку года ў Фінляндыі ўступіў у сілу закон аб абавязковай дашкольнай адукацыі. Гэта азначае, што ранейшыя факультатыўныя падрыхтоўчыя заняткі для будучых першакласнікаў цяпер сталі абавязковымі.

Большасць фінскіх дзяцей і зараз ходзяць на падрыхтоўчыя заняткі. Толькі два працэнты — гэта значыць каля 1500 дзяцей — не вучацца ў так званым нулявым класе.

Галоўнае ўпраўленне адукацыі Фінляндыі тлумачыць новаўвядзенне імкненнем да прадастаўлення роўных пачатковых умоў і магчымасцяў для кожнага дзіцяці ў розных кутках краіны.

У Фінляндыі падрыхтоўка да школы часцей за ўсё праходзіць у дзіцячых садках. Увосень муніцыпалітэтам давядзецца павялічыць колькасць груп дашкольнай адукацыі, каб месцаў хапіла ўсім дзецям.

Дашкольную адукацыю гэтак жа, як і сярэднюю можна па-ранейшаму атрымліваць дома, пры выкананні пэўных крытэрыяў і правілаў, устаноўленых упраўленнем адукацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?