Дзяржаўны камітэт тэлебачання і радыёвяшчання Украіны ініцыюе спыненне працы ўкраінскай версіі Euronews.

Згодна з праектам, Нацыянальная тэлекампанія Украіны павінна разарваць ліцэнзійнае пагадненне з міжнародным тэлеканалам і прадаць акцыі Euronews, якія належаць НТКУ.

Дамову паміж украінскай тэлекампаніяй і міжнародным тэлеканалам заключылі ў кастрычніку 2010 года. Па стане на верасень мінулага года НТКУ завінавацілася Euronews 176 млн грыўняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?