Міністэрствам гандлю з 11 студзеня прыпынена праца васьмі магазінаў сеткі «ОМА», размешчаных у Мінску, Віцебску, Гомелі, Гродне, Лідзе, Жлобіне і Магілёве, паведамілі ў прэс-службе ведамства. 

Праверкамі ўстаноўленыя факты рэалізацыі пратэрмінаваных будаўнічых матэрыялаў, невыканання асартыментных пералікаў тавараў, падаванне няпоўнай інфармацыі пра тавары, у тым ліку яе адсутнасці на рускай ці беларускай мове, парушэння парадку выкарыстання вымяральных прыбораў, давання скідак на асобныя вырабы і інш. 

Акрамя таго, знайшлі пацвярджэнне і выкладзеныя ў неаднаразовых зваротах грамадзян факты перавышэння рознічных цэн на тавары ў параўнанні з цэнамі, якія дзейнічалі на 18 снежня 2014 года: рост цэн у сярэднім склаў 36%. 

Для прыняцця мер і ўхілення выяўленых парушэнняў кіраўніцтву сеткі «ОМА» адведзена 10 дзён. 

Як паведамлялася раней, на 11 студзеня Мінгандлю была прыпынена праца 48 магазінаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?