З 1 лютага ў Мінску павялічацца тарыфы на камунальныя паслугі.
Гэта вынікае з рашэння Савета дэпутатаў.
Выдаткі мінчан на тэхабслугоўванне павялічацца на 33,5%, да 947,1 рубля за квадратны метр. Адлічэнні на капрамонт — на 39,6%, да 837,5 рубля за метр.
Кубаметр вады з лютага будзе каштаваць 1435,8 рубля. Гэта на 21,4% больш, чым цяпер. Тарыф за каналізацыю вырасце на 24,7%, да 958,6 рубля за кубаметр.
Таксама падаражэе карыстанне ліфтам. Новы тарыф - 6579 рублёў з кожнага жыхара кватэры.
0
0
0
0
0
0