Сёння ўначы ў Арызоне прайшла галоўная спартовая падзея года ў ЗША — Super Bowl XLIX. Клуб «Нью-Інглэнд Пэтрыотс» атрымаў перамогу ў штогадовым матчы за званне чэмпіёна Нацыянальнай футбольнай лігі (НФЛ).

У фінальным матчы суперкубак амерыканскага футбола «Нью-Інглэнд Пэтрыётс» абыгралі каманду «Сіэтл Сіхокс» з лікам 28-24.

У гэтым годзе матч Супербоул праходзіў на Стадыёне універсітэта Фінікса ў Глендэйле, штат Арызона.

Паміж 2000 і 2005 гадамі клуб «Нью-Інглэнд Пэтрыотс» стаў другой камандай у гісторыі НФЛ, якая выйграла тры Супер Боулы за чатыры гады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?