Сёння каля 14.40 на трасе Мінск—Брэст побач з лагістычным цэнтрам «Мінск-Белмытсэрвіс» адбылося ДТЗ: легкавы аўтамабіль урэзаўся ў нерухомую аўтакалону.
Як паведаілі ў МНС, аўтамабіль «Хундай Туксон» урэзаўся ў грузавік «Вольва» з прычэпам каля вёскі Воўчкавічы Мінскага раёна. Кіроўца легкавіка, 54-гадовы індывідуальны прадпрымальнік, шпіталізаваны з траўмамі рознай цяжкасці. Каб яго дастаць з салона, давялося выкарыстоўваць гідраўлічны інструмент.
0
0
0
0
0
0