Вядучая парушыла сваё правіла і паўдзельнічала ў праграме пуцінскага тэлеканала. «Мяне проста трасе. Такая доза масавай хлусні небяспечная для здароўя. Бедныя, бедныя людзі, — напісала яна пасля гэтага ў сваім Твітары, — Заракалася ж я не хадзіць на палітычныя праграмы на федэральныя каналы».

Сабчак у эфіры канала НТВ заявіла, што на Данбасе ёсць кадравыя вайскоўцы з Расіі, чым выклікала шал у студыі.

На відэа бачная рэакцыя на словы Сабчак — на яе крычалі, лаялі. У студыі аказаліся «жанчыны з Данбаса»: «Вы хлусіце, я з Данецка, — крычала адна з такіх. — Я ўсё гэта бачыла на свае вочы, калі самалёты ляцяць, я са сваім 2-гадовым дзіцем не ведала, куды падзецца. Прыйшлі амерыканцы, палякі прыйшлі, яны па-руску нават не размаўлялі», — заявіла адна з удзельніц праграмы.

Сабчак падчас дыскусіі паскардзілася, што ёй не даюць сказаць ні слова і прыгразіла сысці са студыі, назваўшы праграму вядучага Андрэя Норкіна прапагандысцкай. Але гэта мала паўплывала на рэжысуру шоу.

Як вядома, адна з такіх фальшывых, нанятых «жанчын з Данбаса» летась дагаварылася да таго, што ў Славянску ўкраінцы распялі хлопчыка на вачах у яго мамы. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?