У самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспубліцы» у панядзелак 9 лютага пачнецца мабілізацыя добраахвотнікаў.

«Пункты прыёму будуць пры ваенкаматах. Там жа добраахвотнікі будуць праходзіць медыцынскую камісію», — сказаў прадстаўнік мінабароны «ДНР» Эдуард Басурын.

Па словах Басурина, у «ДНР» ёсць рэсурсы для забеспячэння добраахвотнікаў абмундзіраваннем. Улады самаабвешчанай рэспублікі таксама адзначылі, што будуць арганізоўваць навучанне тых, у каго няма неабходнага досведу. Аб мабілізацыі ў «ДНР» яшчэ 2 лютага паведаміў кіраўнік самаабвешчанай рэспублікі Аляксандр Захарчанка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?