South China Morning Post

South China Morning Post

У Кітаі пакаралі смерцю Лю Ханя — заснавальніка і старшыню праўлення горназдабыўнай карпарацыі «Ханльну», якая з'яўляецца адной з найбуйнейшых у свеце.

Лю Хань, яго малодшы брат Лю Вэей і яшчэ пяць іх паплечнікаў былі прызнаныя вінаватым у арганізацыі серыі злачынстваў з 1993 года. Усім ім была зацверджана вышэйшая мера пакарання.

Старшыню праўлення карпарацыі прызналі вінаватым па 13 артыкулах крымінальнага кодэкса. Хань, паводле версіі следства, узначальваў злачынную групоўку, якая займалася забойствамі, нелегальнымі казіно і гандлем зброяй.

South China Morning Post піша, што Хань быў звязаны з экс-кіраўніком дзяржбяспекі КНР Чжоу Юнканам. У канцы 2014 года яго пазбавілі партыйнага білета і адхілілі ад пасады, а ў бліжэйшы час яму павінны прад'явіць абвінавачванне ў карупцыі.

Лю Хань заснаваў карпарацыю «Хальну» ў 1997 годзе. Яна стала адным з найбуйнейшых пастаўшчыкоў жалезнай руды ва ўсім свеце. Раней кампанію аштрафавалі на 300 мільёнаў юаняў за прадастаўленне ілжывай інфармацыі, каб атрымліваць банкаўскія крэдыты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?