Над сталіцаю стогны чуваць — няма дзе машыну паставіць, кіроўцы лезуць у двары і на дзіцячыя пляцоўкі. А калі выйдзеш на вуліцу, то можна пабачыць тых, хто стогне і што яны робяць, каб нічога не сціхла.

Панове, калі вы будзеце паркавацца ў любым горадзе так, як прывыклі гэта рабіць ля свайго агарода паміж куратнікам, прыбіральняй і свіным катухом, нягледзячы па баках, ігнаруючы правілы, здаровы сэнс і выстаўляючы найперш сваё «я», то вам і прастораў космасу не хопіць.

І вінаваціць вы будзеце ў гэтым прэзідэнта, расійцаў, амерыканцаў і асабіста Зянона Пазняка. Але толькі не сябе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?