Лімітаваная серыя «Спадчына» утрымлівае па 50 адзінак кожнага з шасці варыянтаў мужчынскіх гадзіннікаў. Іх прэзентацыя прайшла 22 лютага на «Дні роднай мовы».
У хуткім часе гадзіннікі, створаныя ў межах праекта Hay.by і вырабленыя на заводзе «Прамень», з’явяцца ў продажы. Таксама стваральнікі абяцаюць выпусціць жаночы варыянт.
Гадзіннікі ўтрымліваюць японскі механізм (як кварцавы, так і з аўтадаводам), яны зробленыя з нержавеючай сталі і натуральнай скуры.
«Калісьці я працавала на заводзе — выкладала супрацоўнікам англійскую мову. Сама зацікавілася тэмай гадзіннікаў, гісторыяй «Прамень». З сябрамі прыйшлі да ідэі замовіць серыю гадзіннікаў з беларускім арнаментам», — распавяла адна з удзельніц праекту Вераніка Мазуркевіч.
Гадзіннікі будуць прадавацца на сайце Hay.by, цана пакуль невядомая. Паралельна з калекцыяй «Спадчына» праект Hay.by прапануе серыю гадзіннікаў «Маштоц» з матывамі старажытнага армянскага алфавіта.
Нагадаем, што 5 лютага аб намеры стварыць «вышываныя гадзіннікі» паведаміла і кампанія «Hvilina» — дызайн гадзіннікаў прапанавана абраць на сайце «Мова Нанова». Аб сувязі з праектам «Хвіліны» Hay.by не заяўляе.
Самыя папулярныя дызайны ў галасаванні на момант публікацыі