Мода заўжды спяшаецца зрабіць будучыню менш абстрактнай, таму ўжо зараз можам планаваць, якія трэнды будуць у сезоне восень-зіма 2015, што мы будзем насіць і як выглядаць узімку 2015, але я прапаную застацца у «тут і цяпер».
А тут і цяпер — вясна. А калі спалучыць вясну і моду — гэта калекцыя Шанэль. Пра яе шмат пісалі модныя часопісы, блогершы радаваліся какошанэлеўскім красоўкам.
А паказ калекцыі вясна-лета 2015 брэнда Chanel завяршыўся фінальным выхадам усіх мадэляў, занятых у паказе, з плакатамі і феміністычнымі лозунгамі.
Непасрэдна «рэвалюцыйнае» завяршэнне паказу Шанэль падаецца спробай паглядзець на рэвалюцыю як на трэнд
— разнастайныя шрыфты на плакатах, лозунгі і канеше ж модная вопратка на маладых мадэлька, але калі прыглядзецца вопратцы, то можна заўважыць, што высокая мода лібералізуецца і набліжаецца да вулічнай моды: красоўкі з сукенкай, спартовыя штаны — усё гэта прысутнічае ў вяснова-летняй калекцыі ня толькі моднага французскага дома.
Таму калекцыя Шанэль падецца сімбалічнай — высокая мода прызямляецца на зямлю, а тут розныя рэчы адбываюцца.