Авіяцыйныя ўлады Ірландыі былі вымушаныя ўносіць змены ў графік палётаў грамадзянскіх самалётаў з-за з'яўлення ля межаў паветранай прасторы гэтай краіны двух бамбардзіроўшчыкаў Ту-95 ВПС Расіі.
«Вылет аднаго рэйса з Дубліна быў затрыманы, яшчэ адзін самалёт быў вымушаны змяніць курс, каб пазбегнуць магчымага збліжэння з расійскімі бамбардзіроўшчыкамі», — паведамілі прадстаўнікі авіяцыйнай адміністрацыі Ірландыі.
Абодва расійскія ваенныя самалёты, дадалі яны, ляцелі з выключанымі транспондэнрамі — прыборамі, якія дазваляюць грамадзянскім авіядыспетчарскім службам ідэнтыфікаваць паветранае судна.
0
0
0
0
0
0