У красавіку міністэрства абароны Польшчы збіраецца канчаткова вырашыць, хто будзе падрадчыкам ў пабудове сістэмы супрацьпаветранай абароны «Вісла», на якую Варшава збіраецца выдаткаваць 3,8 млрд еўра, паведамляе польская газета Rzeczpospolita.

«Гонка ўзбраенняў ўжо пачалася», — піша газета, дадаючы, што праект «Вісла» планавалі доўга, але яго рэалізацыя ішла вельмі павольна. Цяпер жа працэс нечакана вырашылі паскорыць.

У тэндары на збудаванне «Віслы» ўдзельнічаюць некалькі заходніх кампаній. У прыватнасці, на ролю падрадчыка прэтэндуе амерыканская кампанія Rayhtheonem, якая вырабляе ракеты Patriot, а таксама французскія кампаніі MBDA i Thalesem, якія вырабляюць ракетныя комплексы супрацьпаветранай абароны SAMP/T.

Амерыканскі кандыдат на збудаванне сістэмы «Вісла» абяцае ў выпадку перамогі на тэндары прыцягнуць да працы польскіх інжынераў. Яны вывучаць тэхналогію ракет Patriot і змогуць потым вырабляць іх на польскіх абаронных прадпрыемствах.

Акрамя таго, Варшава мае закупіць беспілотнікі, патрульныя і дэсантныя катары, а таксама выдаткаваць за 2,4 млрд еўра на куплю 70 баявых верталётаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0