У Беларусі затрымалі расійскага бізнэсмена Мікалая Фёдарава. Ён з'яўляецца генеральным дырэктарам прадпрыемства «Сплаў-мадэрнізацыя», якое займаецца вырабам трубаправоднай арматуры для нафтавай, хімічнай і газавай галінаў расійскай прамысловасці.

Як паведамляе «Інтэрфакс», бізнэсмен хаваўся ў Беларусі пасля дарожна-транспартнага здарэння, якое адбылося ўвечары 4 сакавіка ў Вялікім Ноўгарадзе. Кіроўца на аўтамабілі «Мэрсэдэс-Бэнц» раптоўна выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з «Хэндай Салярыс». У выніку загінула 23-гадовая маладая жанчына, якая кіравала легкавіком.

Беларускія і расійскія праваахоўнікі ўзгадняюць пытанні аб экстрадыцыі Фёдарава на радзіму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?