У Вільні кіроўцы заблакавалі аўтамабіль беларуса. Яны былі абураныя тым, як кіроўца BMW паводзіў сябе на вуліцах горада. Як інфармуе Delfi, аўтамабіль з Беларусі ехаў з вялікай хуткасцю, выязджаў на зялёную паласу, машыну кідала з боку ў бок, але ён здолеў даць рады кіраванню. За нахабным кіроўцам кінуліся ў пагоню абураныя ктроўцы Rover і VW Sharan. Яны дагналі аўтамабіль і заблакавалі яго.

Беларус быў раз'юшаны, «стаў лаяцца па-руску», сцвярджаць, што нічога не парушыў. Відавочцы сцвярджаюць, што ён заявіў: «Без Беларусі вы, літоўцы, былі б г…». Пасля гэтага беларус стаў пагражаць літоўцам сваімі сябрамі, фатаграфаваць нумары машын. Тады на месца выклікалі паліцыю. Хулігану пагражае пакаранне, але якое, пакуль невядома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?