Па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы курсы трох валют змяніліся наступным чынам.

Даляр узмацніўся ва ўсім свеце, і Беларусь не стала выключэннем. Афіцыйны курс вырас з 14970 да 15200 рублёў.

Расійскі рубель і еўра, наадварот, апусціліся. На фоне падзення цаны нафты курс расійскай валюты знізіўся з 246 да 243 беларускіх рублёў.

Еўра тым часам крыху ўзняўся, да 16250 рублёў. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0