Малюнак: Вольга Громава, vsyako.livejournal.com

Малюнак: Вольга Громава, vsyako.livejournal.com

На сайце Мінгарвыканкама з’явіўся «спіс суб’ектаў гаспадарання, што дапусцілі найбольш парушэнняў у сферы гандлю, абароны правоў спажыўца і рэкламнай дзейнасці паводле зваротаў грамадзян».

У спісе тры прадаўцы мабільных тэлефонаў («Ньюайлд», «Медыямаркет Плюс», «Ракурс Тэхна»), дзве майстэрні па рамонце тэхнікі («Прадагруп» і «Катрыкс»), два турагенцтвы («Неролі» і Цэнтр турызму «Паўднёвы Край»), тры вытворцы і прадаўцы дзвярэй («Фядот і Яфімка», «Лаб-Сакрэт», «Магнум Медыя»), вытворца і прадавец вокнаў («ТатранЮнівёрсал»), рэкламшчык біялагічна-актыўных дадаткаў («Алтайскі знахар»).

Кампаніі абвінавачваюць у продажы няякасных тавараў і прадстаўленні няякасных паслуг альбо невыкананні абавязкаў, а таксама ў іншых парушэннях.

Па адной справе вынесены штраф, па чатырох матэрыялы накіраваныя ў суд, па адной матэрыялы накіраваныя ў інспекцыю Дзяржстандарта, яшчэ па адной — у Мінгандля на прыпыненне дзейнасці.

Рэестр надалей будзе папаўняцца. Але ў выпадку, калі кампанія ліквідуе парушэнні і будзе працаваць належным чынам, яна будзе выдаленая са спісу.

Сам факт прысутнасці ў спісе не забараняе дзейнасць кампаніі. Спіс складзены ў мэтах інфармавання грамадзян і змяншэння колькасці зваротаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?