У свеце 173 тысячы людзей маюць больш за 30 мільёнаў даляраў, разам іх маёмасць перавышае 20 трлн. У якіх краінах і гарадах жывуць самыя багатыя людзі планеты?

На гэтай мапе паказана ў якіх гарадах найбольшая колькасць жыхароў-мільянераў

На гэтай мапе паказана ў якіх гарадах найбольшая колькасць жыхароў-мільянераў

На першым месцы Лондан, там пражывае 4,364 удзельнікі рэйтынгу. За ім ідуць Токіа, Сінгапур, Нью-Ёрк і Гангконг.

Замыкае першую 20-ку Лос-Анджэлес, там пражывае 969 багацеяў. Бліжэйшы да Беларусі горад — Парыж (1521).

На гэтай мапе паказваецца колькасць заможных людзей на 100 тысяч жыхароў. Дамінуюць малыя гарады - першае і другое месца ў Швейцырыі: Жэнева (143 на сто тысяч) і Цюрых (70 на сто тысяч). Далей ідуць Сінгапур,Франкфурт і Гангконг.

 Цікава, што ў рэйтынгу таксама адлюстраваны эміграцыйны прагноз. Так, багатыя людзі хутчэй гатовыя перасяліцца з Расіі (33 працэнты) і Лацінскай Амерыкі (15%). Менш думаюць пра эміграцыю ў аўстралійскім рэгіёне (4%) і Паўночнай Амерыцы (7%).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?