Фота: imgarcade.com

Фота: imgarcade.com

Экстазі, кетамін і метамфетамін і сотня іншых наркотыкаў сталі на дзень легальнымі ў Ірландыі, распавядае Business Insider са спасылкай на ірландскія СМІ.

У аўторак, 10 сакавіка Акт пра злоўжыванне наркотыкамі 1977 года быў прызнаны апеляцыйным судом неканстытуцыйным падчас работы над зменай класіфікацыі псіхаактыўных рэчываў. Праз гэта з 11 сакавіка фармальна стаў легальным шэраг наркатычных рэчываў.

Урад Ірландыі заўважыў «дзіру» ў законах і тэрмінова ўзяўся за папраўкі. Але прынятыя папраўкі ўступяць у сілу не раней за 12:00 12 сакавіка.

«Дзіра» ў законе на закранае гераін, какаін ці канабіс — толькі больш новыя наркотыкі. Урад падкрэслівае, што пастаўкі і продаж наркотыкаў «застаюцца злачынствам паводле існуючых законаў».

* * *

Адваротная праблема да нядаўняга часу існавала ў Беларусі. У спіс наркатычных сродкаў рэгулярна траплялі новыя рэчывы, але ўкладальнікі спісу не паспявалі за вытворцамі шкодных рэчываў. Новыя сінтэтычныя наркотыкі хутка вынаходзіліся і пэўны час з’яўляліся фармальна легальнымі.

«Дзіру» ў законах выправіў «антынаркатычны дэкрэт», у якім быў уведзены панятак «базавая структура наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў», што фактычна забараніла ўсе магчымыя «спайсы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?