«Джыхадзі Джон» і амерыканскі журналіст Джэймс Фоўлі. 

«Джыхадзі Джон» і амерыканскі журналіст Джэймс Фоўлі. 

Былы баявік Ісламскай дзяржавы, што дэзертаваў з тэрарыстычнай арганізацыі, расказаў СМІ, чаму закладнікі ІД выгляюць такімі спакойнамі за хвіліны да сваёй смерці. Пра гэта паведамляе Sky News

Былы перакладчык ІД Салех патлумачыў, што баевікі часта разыгрывалі смяротнае пакаранне ахвяр, і тыя прызвычваліся да гэтай «працэдуры» і не думалі, што ім пагражае небяспека.

Мухамад Эмвазі, кат «Ісламскай дзяржавы» вядомы як «Джыхадзі Джон».

Мухамад Эмвазі, кат «Ісламскай дзяржавы» вядомы як «Джыхадзі Джон».

Салех паведаміў, што кат ІД Мухамад Эмвазі (вядомы пад мянушкай «Джыхадзі Джон», прымушаў яго казаць закладнікам, што іх смерць усяго толькі інсцэнуюць для відэа, а іх саміх не будуць чапаць. Маўляў, баевікі хочуць, каб кіраўніцтва родных дзяржаў закладнікаў спыніла атакі на Сірыю, а самі закладнікі — госці.

Закладнікам таксама давалі арабскія імёны, каб тыя адчувалі сябе больш разняволена, нібыта ў атачэнні сяброў. Напрыклад, японскі фотакарэспандэнт Кенджы Гота атрымаў імя Абу Саад.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?