Маёмасць ААТ «Мазырскі машынабудаўнічы завод» прадаецца з аўкцыёну за адну базавую велічыню (180 тыс. рублёў).
Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў № 175 ад 6 сакавіка, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Дакументам прадугледжана ажыццявіць продаж маёмасці прадпрыемства, якая знаходзіцца ў рэспубліканкай уласнасці, да 31 снежня 2015 года.
У пералік маёмасці ўвайшлі тры капітальныя пабудовы ацэначным коштам 7 млрд 837 млн 527 тыс. 541 рубель.
0
0
0
0
0
0