У Беларусі ўдаецца захоўваць міжканфесійны мір і паразуменне. Пра гэта заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з дзяржаўным сакратаром Ватыкана кардыналам П'етра Паралінам.

«Кожны чалавек мае права знайсці сваю дарогу да Госпада, да храма, да якога ён лічыць патрэбным прыйсці. Гэта яго святое права, ніхто не мае права гэтаму супрацьдзейнічаць. Мы спыняем усякія спробы стварыць перавагу той ці іншай канфесіі за кошт іншай і гэтым самым дэстабілізаваць міжканфесійную абстаноўку ў Беларусі. Пакуль нам гэта ўдаецца», — сказаў беларускі лідар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?