У сувязі з новымі абставінамі [маецца на ўвазе двухразовае зніжэнне цаны на нафту] «Белнафтахім» не імкнецца дасягнуць цаны літра індыкатыўнага АІ-92 у 1 даляр.

Пра гэта паведаміў, адказваючы на пытанне пра перспектывы рознічнай цаны на паліва ў Беларусі, старшыня канцэрна Ігар Ляшэнка.

У цяперашніх умовах, па словах Ляшэнкі, «мы глядзім на цэны ў сумежных краінах і сусветную цану на нафту».

«Прывязка да курсу даляра была актуальная ва ўмовах, калі цана барэля нафты знаходзілася на ўзроўні 75 даляраў», — растлумачыў прадстаўнік «Белнафтахіма».

Цяпер, па прагнозах Ігара Ляшэнкі, рознічная цана на паліва будзе змяняцца дынамічна, і ў выпадку, калі цана нафты працягне падзенне — а сусветныя эксперты кажуць ледзь не пра мяжу ў 20 даляраў за барэль — то рознічная цана паліва «адэкватна будзе зніжацца».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?