Міністэрства ўнутраных спраў і Генеральная пракуратура Беларусі ініцыююць правядзенне амністыі ў 2015 годзе, паведамляе БелТА са спасылкай на публікацыю ў газеце «СБ. Беларусь сегодня».

Амністыю плануецца правесці ў гонар 70-годдзя Перамогі.

Як адзначаецца ў газеце, законапраект павінен паступіць у парламент не пазней за 16 красавіка. Але, хто менавіта падпадае пад амністыю, яшчэ будзе вырашацца. У законапраекце гэта будзе дакладна прапісана.

Нагадаем, што мінулая амністыя была абвешчана ў 2014 годзе. Яе прымеркавалі да 70-годдзя вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Дзякуючы ёй на волю выйшлі больш за 2000 зняволеных.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?