Сусед
Жанр: трылер
Рэжысёр: Роб Коэн
У ролях: Джэніфер Лопез, Раян Гузман, Ен Нельсан, Джон Корбет, Крысцін Чэнуэт, Лексі Аткінс ЗША, 91 хв.
Адзнака: 5 з 10

Клэр Пітэрсан выкладае ў школе літаратуру і гадуе адзінага сына. З мужам, які не аднойчы ёй здраджваў, яны жывуць паасобку, але Клэр яшчэ спадзяецца аднавіць сям’ю. Тым часам у доме па суседстве селіцца Ной, які прыехаў дапамагаць хвораму дзядзьку. Клэр радуецца, што сын пасябраваў з Ноем, але хлопец захапляецца маладой прыгожай маці зусім не па-сяброўску…

Роб Коэн («Фарсаж», 2001) зняў сярэдні трылер, які ў асноўным прыцягне ўвагу прыхільнікаў спявачкі і актрысы Джэніфер Лопез. Стужка не вызначаецца ні арыгінальным сюжэтам, ні вытрыманым стылем. Пачынаецца як сямейная драма з рафініраванай карцінкай, а пад канец скатваецца ў сапраўдны трэш. Атмасфера нагнятаецца наскокамі, няўдала і няроўна, сюжэт прадказальны і часам не зусім звязны. Гераіня Лопез паводзіць сябе непаслядоўна, хоць сама актрыса заяўляе, што такая гісторыя магла здарыцца з кожным.

Стужка была знятая за 23 дні. У эратычных сцэнах Лопез знялася сама.

Актрыса — неаднаразовая намінантка і ўладальніца «Залатой маліны» (прыза, які прысуджаецца за найгоршыя ролі). Сёлета выйшаў мультфільм «Дом», дзе Лопез агучыла персанажа Люсі.

Роль маньяка Ноя дасталася Раяну Гузману, вядомаму па ролях у серыі музычных фільмаў «Крок наперад» (2012, 2014)

Стужка мае пракатны рэйтынг 16+.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?