На апублікаваных фота відаць падлеткаў у камуфляжы і са зброяй у руках. Некаторыя з іх у берэтах з праваслаўным крыжам.

Пад кіраўніцтвам «казакоў» гэтыя дзеці адпрацоўваюць пэўныя баявыя сітуацыі. Пры гэтым на выгляд удзельнікам «палявых заняткаў» 13—15 гадоў. 

Як адзначаецца на «казацкім» рэсурсе, у гэты раз «праграма заняткаў была шырокай і вельмі насычанай як фізічна, так і эмацыйна».

Удзел у гэтых «вучэннях», паводле сайта, узялі сябры праваслаўных ваенна-патрыятычных клубаў «Славяне» з Гродна і шчучынскай «Дружыны». Самі ж заняткі адбыліся 21 сакавіка дзесьці пад Гроднам.

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?