У Оршы пры пажары загінула маладая мама і дзве дачкі.
Каля 23.30 11 красавіка аршанскім выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у двухпакаёвай кватэры па вуліцы Магілёўская. Пры пажары загінулі маладая жанчына 1986 года нараджэння і дзве яе дачкі — 2008 і 2009 гадоў нараджэння. Агнём знішчана мэбля на кухні.
Прычына пажару высвятляецца.
0
0
0
0
0
0