Фота Ніка Бахара.
На асвячэнні велікоднае ежы ўвечары ў суботу было свет народу — у параўнанні з колькасцю людзей, якія менш-больш рэгулярна наведваюць царкву.
Асвячэнне велікоднае ежы адбылося ў зале грамадскага цэнтра.
Летась, калі было цяплей, такая цырымонія адбылася на траўніку каля царквы.
Сёлета было на асвячэнні больш людзей, чымся летась, бо памаленьку лік навасёлаў з нашых краёў расце, і гэта дае нам надзею, што з часам павялічыцца і колькасць прыхаджан нашае царквы св. Еўфрасінні Полацкай.
Глядзі таксама: Беларускія калядныя трыдыцыі ў амерыканскім горадзе
* * *
Саўт-Рывер — горад у цэнтральнай частцы штата Нью-Джэрсі. Беларусы сталі перасяляцца сюды ў канцы ХІХ ст, заснавалі ў 1950-х прыход св. Ефрасінні Полацкай у юрысдыкцыі Канстанцінопальскага патрыярхата, збудавалі царкву, Беларуска-амерыканскі грамадскі цэнтр.
У Саўт-Рыверы дзейнічалі, і дзейнічаюць зараз, некалькі грамадскіх і сацыяльных арганізацый. У рысе горада знаходзяцца асобныя беларускія могілкі. Беларусы штогод святкуюць Каляды, Дзень Волі, Вялікдзень, праводзяць Беларускі фестываль.