Фота: spuzmonj via reddit
Карыстальнік reddit пад нікнэймам spuzmonj падзяліўся здымкам суперсэла над Тэхасам.
Суперсэл (альбо суперячэйка) — асаблівы клас навальніцы, якая мае глыбокую плынь, што ўзыходзіць у вышыню і абарочваецца з высокай хуткасцю.
З усіх класаў навальніцы суперсэлы — самы рэдкі і самы небяспечны. Фронт навальніцы можа дасягаць 32 кіламетраў.
Найчасцей суперсэлы сустракаюцца ў Алее Тарнада — рэгіёне ЗША між Апалачамі і Скалістымі гарамі. Але бываюць суперсэлы і ў Азіі, Паўднёвай Амерыцы, Аўстраліі і нават Еўропе.
0
0
0
0
0
0