Фота з твітара @amanda_curtis
Аманда Кёрціс, жыхар мястэчка Глен-Коў на Лонг-Айлендзе (штат Нью-Ёрк), сфатаграфавала 21 красавіка вельмі рэдкую атмасферна-аптычную з’яву — чатыры вясёлкі адначасова. Яе фота хутка разляцелася за межы твітара.
Раніца аўторка была багатай на вясёлкі ў Нью-Ёрку. Шчасліўцы фатаграфавалі двайныя і нават трайныя вясёлкі, але падобна, што «злавіць» чатыры вясёлкі адначасова здолела толькі Кёрціс.
Насамрэч шматкратныя вясёлкі не з'яўляюцца вясёлкамі. Яны ўтвараюцца ад праламлення святла ў рассеяных у атмасферы крышталіках лёду і фармальна з’яўляюцца гала. Такім жа чынам утвараюцца перагорнутыя і кальцавыя вясёлкі.
Глядзіце таксама: Першая вясёлка гэтай вясны
0
0
0
0
0
0