Камандзіраў былога атрада міліцыі асаблівага прызначэння ў Вільні Баляслава Макутыновіча і Уладзіміра Разводава літоўская пракуратура прапануе асудзіць у адсутнасць абвінавачаных на 12 гадоў пазбаўлення волі ў сувязі з злачынствамі супраць чалавечнасьці і ваеннымі злачынствамі, учыненымі ў 1991 годзе.

Макутыновіч і Разводаў жывуць у Расіі, Масква адмаўляецца іх выдаць Літве.

Літоўскі апеляцыйны суд пастанавіў, што камандзіраў віленскага АМОНа можна судзіць без іх прысутнасці, хоць ім і не ўдалося ўручыць выпіскі з абвінаваўчых актаў. 

У абвінаваўчым акце гаворыцца, што былыя амонаўцы ў 1991 годзе падтрымлівалі агрэсію Расіі супраць Літвы, падтрымлівалі рэпрэсіўныя структуры, якія сілай спрабавалі скінуць законную ўладу ў Літве, ажыццяўлялі напады на дзяржаўныя ўстановы ў буйным памеры і сістэматычна.

Пры спробе штурму савецкімі вайскоўцамі ў студзені 1991 года тэлевежы і будынку Камітэта радыё і ТБ у Вільні загінулі 14 чалавек, 31 атрымаў цяжкія раненні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?