Еўрасаюз у будучыні ўступіць у склад Расійскай Федэрацыі, лічыць прэзідэнт Чэхіі Мілаш Зэман, пра што ён заявіў у інтэрв'ю Чэшскаму радыё.

AP

AP

«У мяне ёсць мара. У доўгатэрміновай будучыні Расійская Федэрацыя будзе членам Еўрасаюза. Калі вам не падабаецца, думайце, што Еўрасаюз уступае ў Расійскую Федэрацыю. Але вынік будзе той жа самы», — лічыць прэзідэнт Чэхіі.

Ён адзначыў, што эканомікі Расіі і Еўрасаюза маюць патрэбу адна ў адной. Акрамя таго, Зэман сказаў, што марыць аб сумеснай барацьбе РФ і ЕС супраць тэрарызму.

«У Расіі ёсць свае тэрарысты, у нас у Еўропе — свае, у амерыканцаў было 11 верасня. Чаму б не аб'яднацца ў гэтай барацьбе? На маю думку, гэта самая галоўная пагроза для нашай цывілізацыі, якая ўключае ў сябе Дастаеўскага, Салжаніцына і многіх іншых», — сказаў Зэман.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?