Урад Венесуэлы скараціў працоўны дзень для дзяржслужачых да пяці з паловай гадзін — так у краіне разлічваюць эканоміць электраэнергію.

Гэтая ініцыятыва з'яўляецца часткай агульнанацыянальнага плана па кантролі за выкарыстаннем электраэнергіі, накіраванага на вырашэнне праблемы павышанага попыту спажыўцоў. Прычынай стала анамальна гарачае надвор'е, з-за якога ў Венесуэле сталі нашмат часцей карыстацца кандыцыянерамі.

Прыватныя кампаніі, зараз будуць выкарыстоўваць уласныя генератары, каб знізіць нагрузку на нацыянальную энергасетку.

Ва ўрадзе не ўдакладнілі, як доўга будуць дзейнічаць гэтыя меры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?