На 53-м годзе жыцця памёр першы саліст групы «А'Студыа» Батырхан Шукенаў. Пра гэта ў сераду, 29 красавіка, піша газета «Маскоўскі камсамолец».

Па папярэдніх дадзеных, спявак памёр ад сардэчнага прыступу. Падрабязнасці трагедыі невядомыя. Свае спачуванні паспяшалася выказаць калега Шукенава па групе Кэці Тапурыя.

Афіцыйна аб факце смерці музыкі не паведамлялася.

Батырхан Шукенаў нарадзіўся ў маі 1962 года ў Казахстане. Музычную кар'еру пачаў з пасады саксафаніста ў спявачкі Розы Рымбаевай. У 1988 годзе сумесна з сябрамі стварыў групу «А'Студыа», стаў яе салістам і фронтмэнам. Ансамбль праславіўся хітамі «Джулія», «Салдат кахання».

Артыст пакінуў групу ў 2000 годзе дзеля сольнай кар'еры. За гэты час выпусціў шэсць дыскаў са сваімі песнямі.

Песня ў выкананні Батырхана на казахскай «Атан Ана»:

«Наша радзіма — гэта бязмежныя стэпы Сарыарка, блакітныя хвалі Каспія, якія падпіраюць неба горы Алатау, аксамітны прыбой Балхаша… Наша радзіма — Казахстан».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?