Фраямчук Руслан Уладзіслававіч.

 Фраямчук Руслан Уладзіслававіч.

«Следствам устаноўлена, што да крадзяжу грошай мае дачыненне 43-гадовы супрацоўнік банка, які ажыццяўляў кантроль за забеспячэннем унутрыбанкаўскага рэжыму, абарону перыметра і службовых памяшканняў. 25 красавіка ён апошнім выходзіў з банкаўскай установы. Вынесена пастанова аб прыцягненні ў якасці абвінавачанага і ўжыта мера стрымання ў выглядзе зняволення. Мужчына абвешчаны ў вышук», — паведамілі ў Следчым камітэце.

Раніцай 27 красавіка ў міліцыю звярнуліся работнікі сталічнага аддзяленне «БСБ-Банка» на плошчы Свабоды. Яны паведамілі пра крадзеж грошай.

Было ўстаноўлена, што крадзеж учынілі 25 красавіка з 18.24 да 20.53. Выкрадзена: 690.000 долараў ЗША, 64.000 еўра, 3.900.000 рублёў ЦБ РФ, 1.340 фунтаў стэрлінгаў, 1.000 швейцарскіх франкаў, 45.229 грывен і 100 злотых. 

«Паводле папярэдніх звестак, зламысніку ўдалося скрасці грашовыя сродкі на суму звыш 11 мільярдаў рублёў (у розных валютах у эквіваленце). Дакладны памер шкоды будзе ўстаноўлены толькі пасля правядзення неабходных следчых дзеянняў, — удакладнілі ў Следчым камітэце. — Акрамя гэтага, трэба адзначыць, што банкам не былі прынятыя належныя меры, накіраваныя на забеспячэнне захаванасці грашовых сродкаў».

Хто ведае месцазнаходжанне Фраемчука, звяртайцеся ў Следчы камітэт на (017) 389-50-02.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?