У В'етнаме пачаліся ўрачыстасці з нагоды 40-й гадавіны заканчэння вайны. У найбуйнейшым горадзе краіны Хашымін прайшоў грандыёзны ваенны парад.

30 красавіка 1975 года Сайгон (цяперашні Хашымін) быў заняты войскамі камуністаў Паўночнага В'етнама. Неўзабаве пасля паразы праамерыканскага рэжыму Паўднёвага В'етнама краіна аб'ядналася пад уладай камуністычных сіл.

Перамога камуністаў паклала канец зацяжному вайсковаму канфлікту, падчас якога загінулі прынамсі тры мільёны в'етнамцаў і 58 тысяч вайскоўцаў ЗША.

Вайна ў В'етнаме стала першым ваенным канфліктам, які актыўна асвятляўся ў сусветных СМІ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?