Сёння, 4 мая, каля 2.00 у Кіеве былі застрэленыя двое супрацоўнікаў міліцыі, паведамляе «112 Украіна».

Забойства адбылося на вул. Мілюценкі ў жылым масіве Дняпроўскага раёна. Усяго ў экіпажы было чатыры чалавекі. У выніку стральбы трох супрацоўнікаў міліцыі павезлі на «хуткай», двое загінулі на месцы.

Як мяркуецца, стралялі з аўтаматычнай зброі. Побач з месцам злачынства ляжаць тры бронекамізэлькі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0